Цвёрдую пасадку верталёта ў Нью-Ёрку ідэнтыфікавалі як няшчасны выпадак

11 июня 2019

Не тэракт! Учарашнюю авіякатастрофу, калі верталёт урэзаўся ў небаскроб Нью-Ёрка, ідэнтыфікавалі як няшчасны выпадак. Паветранае судна здзейсніла цвёрдую пасадку на дах 54-павярховага будынка  і загарэлася. На месца здарэння прыбылі ратавальнікі, небаскроб экстранна эвакуіравалі. Пілот загінуў. У яго быў 15-гадовы стаж палётаў, але з невядомых прычын мужчына не зладзіўся з кіраваннем. У момант надзвычайнага здарэння было дажджлівае і туманнае надвор'е. А верталёт знаходзіўся ў забароненай для палётаў зоне. Паліцыя мяркуе, што авіядыспетчары не зладзіліся з кіраваннем палёту.