Жорсткія каранцінныя меры ў Еўропе наклалі адбітак на ўрачыстасці

8 мая 2020
Жорсткія каранцінныя меры наклалі адбітак на ўрачыстасці з нагоды 75-й гадавіны Перамогі, якія Еўропа традыцыйна адзначае 8 мая. Сёння яны праходзяць больш чым сціпла. У Францыі Эмануэль Макрон усклаў вянок да помніка Шарлю дэ Голю на Елісейскіх палях, а затым прыняў удзел у традыцыйнай цырымоніі ля Вечнага агню і Магілы Невядомага Салдата.

У Брытаніі з урачыстай прамовай да нацыі звярнулася каралева Лізавета. Загінуўшых у вайне ўшанавалі хвілінай маўчання. У небе над Лонданам урачыста праляцелі "Чырвоныя стрэлы" каралеўскіх ВПС.

А ў Германіі Прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер і канцлер Ангела Меркель усклалі вянкі да мемарыяла памяці ахвяраў вайны ў цэнтры Берліна. Па ўсёй краіне таксама прайшла хвіліна маўчання.