"Чорная пятніца" ў некалькіх штатах ЗША была азмрочаная. Кліенты яшчэ не паспелі зрабіць пакупкі, а ахвяры ўжо з'явіліся. У Нью-Джэрсі на паркоўцы аднаго з супермаркетаў да адкрыцця магазіна знайшлі цела мужчыны з агнястрэльным раненнем. У штаце Невада адзін з наведвальнікаў быў застрэлены другім з пісталета на стаянцы. Падставай стала сварка з-за паркавальнага месца. Паведамляецца, што злачынец уцёк. А ў выніку калатнечы прама ў гандлёвым цэнтры "Мемфіс" адзін з наведвальнікаў атрымаў цяжкія раненні. За апошнія гады больш як 100 амерыканцаў сталі ахвярамі пачатку сезона перадсвяточных пакупак.













