Ахвярамі ўрагану "Афелія" ў Вялікабрытаніі і Ірландыі сталі 3 чалавекі

17 октября 2017

Ахвярамі ўрагану "Афелія" ў Вялікабрытаніі і Ірландыі сталі 3 чалавекі, сотні тысяч дамоў - без электрычнасці. Ва ўзбярэжных раёнах аб'яўлена штармавое папярэджанне.

Адначасова жыхары краіны сталі сведкамі незвычайнай з'явы - у небе над Лонданам з'явіліся чырвоны Месяц і рыжа-чырвонае Сонца. Гэта вытлумачальна: стыхія захапіла з сабою ў Брытанію трапічнае паветра і пыл з пустыні Сахара. Падобную з'яву назіралі і ў Фінляндыі.

Зараз ураган "Афелія" рухаецца ў бок Францыі і Італіі, паступова губляючы сваю разбуральную моц. У Францыі чакаюцца ліўні. У італьянскіх Альпах - снег.