Ахвярамі трапічнага цыклону ў Бангладэш сталі 26 чалавек

12 ноября 2019

26 чалавек сталі ахвярамі трапічнага цыклону "Бюльбюль" у Бангладэш. Яшчэ больш як паўсотні рыбакоў прапалі без весткі. Яны выйшлі ў мора, нягледзячы на штармавое папярэджанне, і не вярнуліся. Грозная стыхія пашкодзіла каля сотні тысяч дамоў у 13 паўднёвых раёнах краіны. Узбярэжныя ворныя землі часткова затопленыя. Акрамя таго, шторм знёс шмат вышак сотавай сувязі і пашкодзіў лініі электраперадачы.