Ахвярамі тарнада ў Аклахоме стаў 91 чалавек

21 мая 2013

Сярод загінуўшых 20 дзяцей. Звыш 250 чалавек атрымалі траўмы. Больш за ўсё ад стыхіі пацярпеў горад Мур - тут смерч знішчыў цэлыя кварталы. След разбурэнняў цягнецца на 30 кіламетраў. Сотні сем'яў не могуць зараз знайсці свае дамы. Без электрычнасці - тысячы амерыканцаў, не працуе мабільная сувязь. Тарнада разбурыў будынак пачатковай школы. Частку дзяцей удалося эвакуіраваць у падвал суседняй царквы, а некалькі дзясяткаў дагэтуль могуць знаходзіцца пад абломкамі. Тарнада ўжо назвалі  адным з самых моцных у гісторыі штата. Аклахома аб'яўлена зонай стыхійнага бедства.