Ахвярамі тайфуна "Дамры" ў В'етнаме сталі 49 чалавек

6 ноября 2017

Ахвярамі тайфуна "Дамры", які абрынуўся на цэнтральныя раёны В'етнама, за трое сутак сталі 49 чалавек, яшчэ каля 20-ці прапалі без весткі. Моцныя ліўні і паводкі разбурылі больш за 40 тысяч пабудоў. Каля 30-ці тысяч чалавек былі вымушаныя пакінуць свае дамы. Шматлікія раёны пазбавіліся электразабеспячэння і сувязі са знешнім светам. Па ўрону тайфун "Дамры" стаў самым маштабным стыхійным бедствам у краіне за апошнія 20 гадоў.