Ахвярамі апоўзняў пасля моцных праліўных дажджоў у Бангладэш сталі больш чым 130 чалавек

15 июня 2017

Ахвярамі апоўзняў пасля моцных праліўных дажджоў у Бангладэш сталі больш чым 130 чалавек, дзясяткі прапалі без весткі. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Народнай Рэспублікі Бангладэш Абдулу Хаміду, а таксама родным і блізкім ахвяраў маштабнай паводкі і апоўзняў. Мясцовыя ўлады асцерагаюцца, што лік загінуўшых можа сур'ёзна ўзрасці. Доступ да пацярпелых раёнаў абцяжараны з-за разбураных дарог. Каля чатырох тысяч чалавек, якія засталіся без прытулку, ратавальнікі даставілі ў дзяржпрытулкі. Пошукава-выратавальныя працы працягваюцца.