Ахвярамі паводкі ў Бразіліі сталі 12 чалавек

12 марта 2019

Магутная паводка ў Бразіліі. Ахвярамі сталі 12 чалавек. Сярод іх - аднагадовае  дзіця.  З-за моцных ліўняў, якія ідуць з нядзелі, паралізаваны рух аўтатранспарту. З-за апоўзняў бурацца дамы.  Улады адмянілі рух часткі аўтобусных маршрутаў і прыгарадных цягнікоў.  Толькі ў Сан-Паўлу за суткі выпала амаль 110  міліметраў дажджу - гэта 70 % месячнай нормы ападкаў. У некаторых раёнах уведзены рэжым НЗ. Сіноптыкі прагназуюць, што ліўні будуць ісці яшчэ двое сутак.