Ахвярамі беспарадкаў у Егіпце сталі больш як 18 чалавек

26 января 2015

Паранены каля 40-ка. Сутыкненні паміж прыхільнікамі і сапернікамі прэзідэнта Егіпта  Абдэля Фатаха ас-Сісі ўспыхнулі ў выхадныя ў Каіры. Улады паведамляюць, што да раніцы абясшкоджаны каля 10-ці ўзрыўных прыстасаванняў. Таксама ў адной з правінцый  затрымалі актывістаў забароненай у Егіпце арганізацыі  "Браты-мусульмане". Падчас вобыску  ў іх знайшлі некалькі бомб. Усяго затрыманы  132 радыкалы, сярод якіх 12 ісламістаў.