Ахвярамі авіяўдараў саудаўскай кааліцыі ў Емене сталі 22 мірныя жыхары

12 марта 2019

Ахвярамі авіяўдараў саудаўскай кааліцыі ў Емене  сталі 22 мірныя жыхары, у тым ліку жанчыны і дзеці. Людзі загінулі  ў выніку авіяналётаў у правінцыі Хаджа на поўначы арабскай краіны. Там апошнімі днямі  еменскія паўстанцы-хусіты вялі баі з мясцовымі плямёнамі, што супрацьстаяць ім. Яшчэ 30  чалавек, сярод якіх 14 падлеткаў, атрымалі раненні. Прадстаўнікі саудаўскай кааліцыі ў Емене  пакуль устрымліваюцца ад каментарыяў. З пачатку грамадзянскай вайны  ў гэтай самай  беднай краіне Аравійскага паўвострава  загінулі больш  чым 10 тысяч чалавек, 3 мільёны былі вымушаныя пакінуць свае дамы.