Жэрару Дэпардзьё сёння спаўняецца 70 гадоў

27 декабря 2018

Аднаму з самых папулярных і любімых акцёраў не толькі ў Францыі, але і далёка за яе межамі - Жэрару Дэпардзьё - сёння спаўняецца 70 гадоў. Ён зняўся практычна ва ўсіх вядучых рэжысёраў французскага кінематографа. Падзеяй стаў выхад карціны "Сірано дэ Бержэрак", дзе акцёр выканаў галоўную ролю. Карціна атрымала 9 найвышэйшых узнагарод на Канскім кінафестывалі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Жэрара Дэпардзьё з юбілеем. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што яркі талент і прафесіяналізм акцёра яшчэ доўгія гады будуць запатрабаванымі, а творчая дзейнасць стане прыкладам для многіх пакаленняў.