Пад такой назвай выйшла новая лінейка лялек Барбі, прататыпам якіх сталі выдатныя жанчыны. Гэта мексіканская мастачка Фрыда Кала і амерыканская лётчыца Амелія Эрхарт, амерыканскі матэматык Кэтрын Джонсан. Кожную ляльку з серыі суправаджае інфармацыя аб дасягненнях яе правобраза. Калекцыю таксама папоўнілі выявы чэмпіёнкі Алімпійскіх гульняў у боксе Ніколы Адамс, актрысы Гуань Сяатун, сноўбардысткі Хлоі Кім і шэф-кухара Элен Дароз.













