Жанчынам Саудаўскай Аравіі дазволілі служыць у арміі

3 октября 2019

Улады Саудаўскай Аравіі ўпершыню дазволілі жанчынам  служыць у арміі. Яны могуць быць як радавымі, так і афіцэрамі  ва ўсіх відах войскаў. На думку Мінабароны краіны,  рашэнне стане яшчэ адным крокам да пашырэння правоў і магчымасцяў жанчын  у арабскім каралеўстве. Летась Эр-Рыяд дазволіў дамам  працаваць у органах бяспекі і вадзіць аўтамабілі.