Жэнева-2 адкрыецца 23 лістапада

20 октября 2013

У Каіры назвалі дату правядзення канферэнцыі, якая будзе прысвечаная мірнаму ўрэгуляванню сірыйскага пытання. Жэнева-2 адкрыецца 23 лістапада. Гэта сёння паведаміў Генеральны сакратар Лігі арабскіх дзяржаў. Адзначым, вызначыцца з датай перамоў не маглі з пачатку кастрычніка. Афіцыйныя ўлады Сірыі і Башар Асад гатовыя прыняць удзел у канферэнцыі, а вось Сірыйскі нацыянальны савет ужо заявіў, што ў Жэневу не паедзе.