Жонка і сын Дональда Трампа не будуць пераязджаць у Белы дом

21 ноября 2016

Жонка і сын Дональда Трампа не будуць пераязджаць у Белы дом пасля інаўгурацыі. Будучая першая лэдзі Меланья Трамп і яе адзіны сын ад шлюбу з мільярдэрам застануцца жыць у "Трамп Таўэр" на Манхэтэне. Сын Трампа - Бэран - вучыцца ў прыватнай школе, ён цяжка перанёс прэзідэнцкую кампанію, таму пакуль застанецца з маці. У той жа час, Меланья будзе час ад часу прыязджаць у Вашынгтон, каб праведаць мужа.