"Жоўтыя камізэлькі" заклікаюць сваіх прыхільнікаў даць сёння вырашальны бой палітыцы ўрада

16 марта 2019

Сёння ўся Францыя з'едзецца ў Парыж. Ва ўсякім разе, менавіта гэтага дабіваюцца "жоўтыя камізэлькі". Яны заклікаюць сваіх прыхільнікаў даць сёння вырашальны бой палітыцы ўрада. 18-ая па ліку акцыя пратэстаў ужо атрымала назву "Акт 18 - Ультыматум!". Асаблівасць гэтай маніфестацыі ў тым, што яна супадае з заканчэннем вялікіх нацыянальных дэбатаў. Іх, нагадаем, ініцыяваў Эмануэль Макрон з мэтай адказаць на патрабаванні "жоўтых камізэлек". Аднак ніякіх рэформ так і не адбылося.