Чыгуначнікі Францыі сёння далучацца да хвалі забастовак

31 мая 2016

Дэманстранты выступаюць супраць новай працоўнай рэформы. Аўтадарожны транспарт па ўсёй Францыі ўжо некалькі тыдняў перажывае недахоп паліва на запраўках. На мінулым тыдні французскі прэм'ер-міністр даў зразумець, што ў праграму рэформ могуць уносіцца змены.

Рух цягнікоў і аўтатранспарту амаль цалкам паралізаваны і ў бельгійскай Валоніі праз забастоўку чыгуначнікаў. Сёння, як чакаецца, акцыя працягнецца ў Бруселі.