Чыгуначная катастрофа ў Швейцарыі

20 февраля 2015

Пацярпелі амаль паўсотні чалавек. Некалькі вагонаў сышлі з рэек і перавярнуліся сёння раніцай, калі за 30 кіламетраў на поўнач ад Цюрыха сутыкнуліся 2 цягнікі. Паводле папярэдніх звестак, адзін з іх быў прыгарадным і ехаў з Рафца ў Шафхаўзен, другі быў хуткасным і накіроўваўся з Цюрыха. Зараз рух на лініі з перашкодамі. Для таго каб астатнія пасажыры дабраліся да месца прызначэння, выкарыстоўваюцца аўтобусы. На месцы аварыі працуюць ратавальнікі.