Чыгуначная аварыя ў Чэхіі

23 июля 2015

Хуткасны цягнік урэзаўся ў грузавы аўтамабіль. 2 чалавекі загінулі, больш як 20 - атрымалі траўмы. Сутыкненне здарылася з-за таго, што вадзіцель грузавіка спрабаваў перасячы пераезд ужо на чырвоны сігнал святлафора. Цягнік рухаўся настолькі хутка, што матор ад аўтамабіля выявілі за 200 метраў ад месца аварыі. У выніку быў абмежаваны рух па чыгунцы, якая злучае Прагу з усходняй часткай Чэхіі.