Гарачую Іарданію накрылі моцныя снегапады

30 января 2017

Тэмпература паветра апусцілася ніжэй за нуль. На дарогах хаос: рух на некаторых магістралях спынены. Для барацьбы з гурбамі далучылі цяжкую тэхніку. У школах адмянілі заняткі. Мясцовым жыхарам настойліва раяць заставацца дома. Для гэтых месцаў снег - з'ява рэдкая.