Гарачая восень выдалася ў амерыканскім Кангрэсе

10 октября 2013

Рэспубліканцы змякчылі рыторыку па бюджэтным пытанні - кансерватары адмовіліся ад патрабаванняў адмяніць рэформу аховы здароўя Абамы. Тым не менш, размовы аб кампрамісе з дэмакратамі пакуль не ідзе. Перамовы паміж прадстаўнікамі фракцый працягваюцца. Адзначым, ЗША ўжо 10 дзён жывуць без бюджэту. Сума страт ад прастою федэральных устаноў перавысіла 2 мільярды долараў. Прыпынены нават выплаты сем'ям загінуўшых салдат. Між тым, бюджэтны і палітычны крызіс у Злучаных Штатах можа выклікаць рэцэсію ва ўсім свеце. Аб гэтым папярэдзілі эксперты Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Справа ў тым, што ў найбліжэйшы час Кангрэсу трэба будзе дамовіцца аб павышэнні паталка амерыканскага дзярждоўгу. Калі з-за спрэчак пытанне будзе адкладзена - у ЗША - найбуйнейшай эканоміцы планеты аб'явяць дэфолт. На фоне супрацьстаяння кангрэсменаў працягвае падаць рэйтынг прэзідэнта Абамы. Толькі 37% амерыканцаў адклікаюцца аб яго рабоце станоўча.