Спякота ў Польшчы

27 июля 2013

Месцамі тэмпература паветра дасягае 34 градусаў па Цэльсіі. У Варшаве - 32. Каб гараджане лягчэй пераносілі гарачыню, у Кракаве на вуліцах усталявалі мабільныя душавыя кабіны. Медыкі заклікаюць людзей, якія пакутуюць ад захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы, па магчымасці заставацца дома. Метэаролагі папярэджваюць - заўтра палякаў чакае яшчэ больш спякотны дзень. На паўднёвым захадзе краіны паветра можа прагрэцца да 37 градусаў.