Спякота ў Іспаніі

12 июля 2017

У 27 правінцыях абвешчаны павышаны ўзровень небяспекі. Самае гарачае надвор'е ў цэнтры і на поўдні краіны. Так, у андалускіх Кордабе і Хаэне тэмпература можа дасягнуць 45 градусаў. Таму тут узровень небяспекі павышаны да самага высокага - чырвонага. У сталіцы - Мадрыдзе - сітуацыя некалькі лепшая. Там сёння паветра прагрэецца да 37 градусаў, а заўтра да 40.