Спякота ў Германіі павярнулася ляснымі пажарамі

7 июня 2019
За 80 кіламетраў на поўдзень ад Берліна зафіксаваныя адразу некалькі асяродкаў гарэння. Спецыялісты гавораць, што гэта самыя буйныя лясныя ўзгаранні за апошнія 30 гадоў. Пах гару адчуваецца нават у сталіцы Германіі. У раёне горада Ютэрбог на тэрыторыі былога вайсковага палігона  гараць 600 гектараў лесу. Тушэнне агню ўскладняюць пакінутыя там боепрыпасы. На месцы працуюць 150 пажарнікаў і тры верталёты.