Жан-Марк Эро: Альтэрнатывы мінскаму працэсу па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу няма

14 сентября 2016

Альтэрнатывы мінскаму працэсу па ўрэгуляванні ўкраінскага крызісу няма. З такой заявай у Кіеве выступіў кіраўнік французскага МЗС Жан-Марк Эро. Ён паведаміў, што зараз ідзе праца над падрыхтоўкай саміту кіраўнікоў дзяржаў "нармандскай чацвёркі". Падчас яго палітыкі паспрабуюць перазапусціць фармат і зрабіць яго больш жыццяздольным і эфектыўным. Жан-Марк Эро разам з нямецкім калегам Франкам-Вальтарам Штайнмаерам прыбылі ў Кіеў, каб надаць большую дынаміку перамовам па мірным урэгуляванні крызісу ў Данбасе. Чакаецца, што заўтра французскі і нямецкі міністры наведаюць гарады Краматорск і Славянск, размешчаныя ў лініі размежавання. Таксама Эро і Штайнмаер прывіталі падтрымку Украіны з боку МВФ. Зараз Кіеў дабіваецца вылучэння трэцяга траншу ў рамках чатырохгадовай праграмы фінансавай дапамогі. Яе агульны аб'ём - 17 з паловай мільярдаў долараў. Каля сямі мільярдаў краіна ўжо атрымала летась.