Зямляне сёння звярнуліся да неба

20 марта 2015

У самых розных краінах назіралі рэдкую астранамічную з'яву - поўнае сонечнае зацьменне, якое яшчэ і супала з днём вясновага раўнадзенства. У Нарвегіі і Даніі турыстычны бум. Менавіта ў Паўночнай Еўропе зацьменне нашага свяціла было відаць лепш і даўжэй, чым у іншых рэгіёнах. Зрэшты, сведкамі поўнага зацьмення сталі толькі жыхары Фарэрскіх астравоў і архіпелага Шпіцберген. Паведамляецца, што некалькі пасажырскіх авіялайнераў у Еўропе злёгку адхіліліся ад маршрутаў палёту, каб даць магчымасць пасажырам лепей разгледзець рэдкую з'яву