Землетрасенне ў Францыі. Падземныя штуршкі адчулі жыхары Ліёна, Манпелье і Авіньёна

11 ноября 2019
Землетрасенне магнітудай 5,4 адбылося на паўднёвым усходзе Францыі (каля Мантэлімара). Падземныя штуршкі доўжыліся каля 10 секунд. Іх адчулі і жыхары шэрагу іншых гарадоў краіны - у прыватнасці, Ліёна, Манпелье і Авіньёна. Пацярпелі 4 чалавекі. Буйной шкоды ад землетрасення зафіксавана не было.