Землетрасенне ў Турцыі. Загінулі 20 чалавек

25 января 2020
Магутнае землетрасенне скалынула ўсход Турцыі. Паводле апошніх звестак, 20 чалавек загінулі і больш як тысяча пацярпела. Падземныя штуршкі магнітудай 6,8 былі зафіксаваныя напярэдадні ўвечар. Разбурыла некалькі будынкаў, людзі ў паніцы выбягалі на вуліцу, дзясяткі чалавек аказаліся ў пастках пад дамамі. У гэтыя хвіліны паўтысячы каманд ратавальнікаў шукаюць ацалелых. У аперацыі могуць дапамагчы яшчэ і вайскоўцы. Падземныя штуршкі адчувалі каля 20 мільёнаў чалавек. Гэта жыхары Турцыі, а таксама суседніх Ізраіля, Ірака і Сірыі. Паводле інфармацыі сейсмолагаў, эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся на глыбіні 10 кіламетраў.