Сама меней 5 чалавек загінулі ў выніку землетрасення ў Іране. Яно адбылося ў правінцыі Хармазган на поўдні краіны. Пацярпелі больш за 40 жыхароў, аб разбурэннях не паведамляецца. Паводле звестак Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра, сіла падземных штуршкоў склала 6,0. Ачаг землетрасення залягаў на глыбіні 10 кіламетраў. Зараз у пацярпелым раёне працуюць экстранныя службы.
Землетрасенне ў Іране
2 июля 2022













