Землетрасенне на захадзе Польшчы

30 ноября 2016

Магнітуда склала 4,5. Падчас падземных штуршкоў абвалілася шахта. Загінулі не менш чым 2 чалавекі, 7 шпіталізавалі і 6 прапалі без весткі. У момант надзвычайнага здарэння ў шахце знаходзіліся 16 чалавек. Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца. Паведамляецца, што землетрасенне адбылося па натуральных прычынах. Інфармацыі наконт разбурэнняў і ахвяр на зямлі пакуль няма.