Землетрасенне магнітудай 6,6 адбылося на Камчатцы

29 марта 2017
Эпіцэнтр знаходзіўся за 85 кіламетраў ад пасёлка Усць-Камчацк. У населеным пункце штуршкі дасягалі 5 балаў. Паведамляецца, што людзі ў паніцы пакідалі дамы. Паводле папярэдніх звестак, ахвяраў і разбурэнняў няма. У Сахалінскім цэнтры цунамі папярэдзілі, што можа адбыцца лакальнае цунамі вышынёй да паўтара метра. Акрамя таго сёння раніцай на вулкане Ключаўскім быў зафіксаваны выкід попелу.