Землетрасенне магнітудай 5,7 адбылося ў ЗША

19 марта 2020
У заходняй частцы ЗША зафіксавана землетрасенне магнітудай 5,7. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся на глыбіні больш як 170 кіламетраў - за 10 міль ад Солт-Лейк-Сіці з насельніцтвам 187 000 чалавек. Інфармацыі пра магчымыя ахвяры або разбурэнні не паступала. У некаторых раёнах зафіксаваныя перабоі з электрычнасцю. Пагрозы цунамі няма.