Зяленскі пачаў звальняць украінскіх паслоў

31 марта 2022
Украінская дыпламатыя ў дзеянні! Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пачаў звальняць паслоў за дрэнную працу па барацьбе з Расіяй. Першымі пад скарачэнне трапілі паслы Украіны ў Марока і Грузіі. "Не будзе зброі, не будзе санкцый, не будзе абмежаванняў для расійскага бізнесу - шукайце, калі ласка, іншую працу", - растлумачыў прычыны звальнення Зяленскі.