Зяленскі і Парашэнка рыхтуюцца да апошняй магчымасці звярнуцца да выбаршчыкаў перад другім турам выбараў

19 апреля 2019

Ва Украіне сёння  перад другім турам выбараў пройдуць дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзідэнты. Сустрэча Пятра Парашэнкі і Уладзіміра Зяленскага адбудзецца на стадыёне "Алімпійскі" ў Кіеве сёння а 19-й гадзіне. Усе білеты прададзены. 70 тысяч бясплатных квіткоў разышліся менш чым за суткі. Апошнімі днямі сапернікі абменьваюцца выпадамі. Парашэнка параўнаў Зяленскага з катом у мяшку. Той неадкладна адказаў, што лепш кот у мяшку, чым воўк у авечай шкуры. Нагадаем, другі тур прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне пройдзе ўжо ў нядзелю.