Будынак Савета Еўрасаюза ў Бруселі эвакуіравалі з-за таксічнага дыму

13 октября 2017

Больш як 10 чалавек шпіталяваныя з атручэннем. Тэхнічная праблема, звязаная з вентыляцыяй на кухнях будынка Савета ЕС, выклікала выкід таксічных пароў і прывяла да нядужання шэрагу работнікаў, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні. Паводле звестак прэс-службы, на месца прыбылі супрацоўнікі пажарнай і медыцынскай службаў Бельгіі.