Крызіс вакол Тайваня пракаменціраваў МЗС Беларусі. У заяве знешнепалітычнага ведамства адзначаецца: "З глыбокай занепакоенасцю канстатуем рост напружанасці, справакаваны безадказнай упартасцю ЗША ў рэалізацыі візіту спікера Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пелосі на востраў Тайвань. Рэспубліка Беларусь цалкам падзяляе заклапочанасць нашага стратэгічнага партнёра Кітайскай Народнай Рэспублікі ў дачыненні дэструктыўных дзеянняў Вашынгтона, накіраваных на ўмяшанне ва ўнутраныя справы Кітая і эскалацыю сітуацыі".













