Заўтра ў Берліне пройдзе сустрэча "нармандскай чацвёркі"

29 мая 2017

Сустрэча "нармандскай чацвёркі" на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў Расіі, Германіі, Францыі і Украіны пройдзе заўтра ў Берліне. Мерапрыемства анансаваў афіцыйны прадстаўнік МЗС ФРГ Марцін Шэфер. Паводле яго слоў, размова пойдзе наконт актуальнай сітуацыі на ўсходзе Украіны і абавязацельстваў бакоў. Акцэнт будзе зроблены на неабходнасці спынення агню і выканання ўсіх пунктаў мінскіх дамоўленасцяў. Чакаецца, што ў перамовах таксама будзе ўдзельнічаць спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік. Нагадаем, у пачатку мая віцэ-прэзідэнт ЗША Майкл Пенс назваў мінскія пагадненні лепшым спосабам дасягнення міру ва Украіне, а кіраўнікі МЗС Расіі і Германіі заявілі аб прыярытэце палітычных раздзелаў "Мінска-2".