Заўтра ў Белградзе адкрыецца сустрэча Савета Міністраў замежных спраў дзяржаў - удзельніц АБСЕ

2 декабря 2015

У фокусе ўвагі - пытанні ўрэгулявання канфлікту ва Украіне, барацьбы з тэрарызмам і ролі АБСЕ ў пераадоленні міграцыйнага крызісу ў Еўропе. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей выступіць на пленарным пасяджэнні СМІД АБСЕ з выказваннем падыходаў нашай краіны па тэматыцы еўрапейскай бяспекі.