Ужо заўтра Нэльсан Мандэла будзе пахаваны

14 декабря 2013

З самых прыкметных сусветных падзей, безумоўна, навіны, што прыходзяць у гэтыя дні з ПАР. Ужо заўтра Нэльсан Мандэла будзе пахаваны. У гэтыя гадзіны завяршаецца агульнанацыянальная паніхіда па экс-прэзідэнце Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, і, па сутнасці, на нашых вачах вядомы на ўвесь свет барацьбіт з апартэідам ператвараецца ў легенду. З серады з першым чарнаскурым кіраўніком дзяржавы прыйшлі развітацца каля ста тысяч чалавек, уключаючы лідараў сусветных дзяржаў. Праўда, не абышлося без сюрпрызаў. Усе памятаюць недарэчнае фатаграфаванне трох усмешлівых прэзідэнтаў, хоць прыехалі быццам бы смуткаваць. Мандэла сапраўды быў той фігурай, якая здольная прысароміць любога палітычнага цяжкавагавіка. Нават пасля смерці.