Заўтра адбудзецца сустрэча лідараў Паўднёвай і Паўночнай Карэі

26 апреля 2018

Заўтра ў ваенна-дэмаркацыйнай лініі, якая падзяляе Карэйскі паўвостраў, адбудзецца і сустрэча лідараў Паўднёвай і Паўночнай Карэі. Гістарычныя перамовы прэзідэнта Мун Чжэ Іна і старшыні Кім Чэн Ына пачнуцца ў 9:30 па мясцовым часе. На іх адведзена роўна гадзіна. А ўжо праз гадзіну ў павільёне "Дом міру" на поўдні дэмілітарызаванай зоны пачнецца саміт. Нагадаем, дамоўленасць аб правядзенні перамоў на вышэйшым узроўні была дасягнутая 5 сакавіка падчас візіту ў Пхеньян дэлегацыі Паўднёвай Карэі. Апошні раз кіраўнікі дзвюх краін сустракаліся 11 гадоў таму.