Завяршылася расследаванне справы Скрыпаля. Пытанняў стала яшчэ больш

12 апреля 2018

Арганізацыя па забароне хімзброі завяршыла расследаванне так званай справы Скрыпаля. Пытанняў стала яшчэ больш. Эксперты ўстанавілі, што экс-разведчык і яго дачка былі атручаныя таксічным хімічным рэчывам. Пры гэтым яго назва і краіна паходжання ў дакладзе не пазначаны. Тым не менш, у брытанскім МЗС высновы экспертаў назвалі прамым пацверджаннем вылучаных у адрас Расіі абвінавачанняў. Афіцыйная Масква дакумент пакуль не каменціруе.

Прадстаўнікі Расіі пры Арганізацыі па забароне хімічнай зброі адзначаюць, на вывучэнне даклада (нават такога) спатрэбіцца час. Нагадаем, у пачатку тыдня Юлія Скрыпаль была выпісана з бальніцы, у якой знаходзілася з пачатку сакавіка. Яе бацька, Сяргей Скрыпаль, як заяўляюць супрацоўнікі шпіталя, ідзе на папраўку.