Завершаны падлік галасоў падчас датэрміновых парламенцкіх выбараў ва Украіне

27 октября 2014

На ўкраінскіх выбарчых участках завершаны падлік галасоў падчас датэрміновых парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў старшыня ЦВК краіны Міхаил Ахяндоўскі. Паводле яго слоў, зараз ідзе працэс прыняцця пратаколаў і ўвядзення звестак у сістэму. На гэты момант апрацавана ўжо звыш 40 працэнтаў пратаколаў. Лідзіыруе ўзначалены прэм'ерам Арсеніем Яцанюком Народны фронт - у яго 21,6 працэнта галасоў выбаршчыкаў, трохі адстае Блок Пятра Парашэнкі - 21,5 працэнта. Гэтыя дзве палітычныя сілы маюць намер утварыць парламенцкую кааліцыю, перамовы наконт стварэння якой пачнуцца ўжо сёння.