Зацяжныя ліўні абрынуліся на поўнач Індыі. Дажджы справакавалі сход апоўзняў, каменяпады і паводкі. З-за наступстваў стыхіі ужо загінулі 42 чалавекі. Дзясяткі мясцовых жыхароў лічацца прапаўшымі без весткі. Улады пацярпелага штата звярнуліся па дапамогу да ўзброеных сіл. Выратавальныя аперацыі праводзяцца кругласутачна. Паводле прагноў метэаролагаў, у найбліжэйшыя дні інтэнсіўнасць ліўняў павінна знізіцца.
Зацяжныя ліўні ў Індыі справакавалі сход апоўзняў, каменяпады і паводкі
20 октября 2021













