Катэр, які патануў у Будапешце, паднялі з глыбінь Дуная

12 июня 2019

Дэфармаванае судна атрымалася выцягнуць толькі  амаль праз два тыдні пасля катастрофы. У гэтым дапамог вялізны плывучы кран. Аперацыя зацягнулася, бо работу ратавальнікаў ускладнялі моцная плынь, спякота і высокі ўзровень вады. Вадалазы дасталі  з абломкаў катэра целы яшчэ чатырох загінуўшых. Такім чынам, афіцыйная колькасць ахвяраў зараз - 24 чалавекі. Целы яшчэ чатырох па-ранейшаму не знойдзеныя. Нагадаем, трагедыя адбылася ў канцы мая, калі вялізны турыстычны лайнер пратараніў прагулачны катэр, на якім знаходзіліся 33 паўднёвакарэйскія турысты.