Пасяджэнне міністраў прамысловасці ЕАЭС у Маскве

13 марта 2019

У Еўразійскім эканамічным саюзе можа быць створаная буйная транснацыянальная карпарацыя. Сёння ў Маскве прайшла сустрэча міністраў прамысловасці шасці дзяржаў ЕАЭС. На парадку дня - важныя для саюза пытанні: гэта імпартазамяшчэнне і адзіная прамысловая палітыка ў ЕАЭС. Абмеркавалі міністры і сумесныя праекты, і транснацыянальная еўразійская карпарацыя - адзін з іх.

Аляксандр Субоцін, міністр па прамысловасці і АПК Еўразійскай эканамічнай камісіі: "Абмяркоўваецца магчымасць яе стварэння і вызначаецца галіна, у якой зрабіць хоць бы першы пілотны праект па аналогіі з Airbus у Еўрасаюзе, канцэрна MAN, Porsche і гэтак далей. Апроч гэтага, ёсць вялікая колькасць праграм - і саюзны трактар стварыць, і саюзны рухавік, камбайн".

На сустрэчы ішла размова і пра стварэнне холдынга па вытворчасці святлатэхнікі - гэтаму спрыяе ёмісты рынак і навуковыя распрацоўкі. Яшчэ адна тэма сустрэчы - супрацоўніцтва ў галіне космасу. У прыватнасці, прапановы геаінфармацыйных паслуг.