Прадстаўнікам МВФ, Еўракамісіі і ЕЦБ, а таксама прэм'ер-міністру Грэцыі Алексісу Цыпрасу так і не ўдалося знайсці кампраміс. У Афінах лічаць, што міжнародныя крэдыторы ўзвальваюць пазыковую нагрузку на працаўнікоў і пенсіянераў і не могуць з гэтым згадзіцца. На працягу мінулай ночы грэчаскі прэм'ер вёў перамовы з кіраўніком МВФ Крысцін Лагард і прэзідэнтам Еўракамісіі Жан-Клодам Юнкерам у надзеі выйсці на здзелку да сустрэчы еўрагрупы. Калі да 30 чэрвеня Афінам не ўдасца дамовіцца з крэдыторамі, Грэцыю чакае дэфолт і магчымы выхад з зоны еўра.
Пасяджэнне еўрагрупы па пытанні разблакіравання фінансавай дапамогі Грэцыі сёння прадоўжыцца
25 июня 2015













