Зарплата жонцы

5 февраля 2014
Упершыню ў гісторыі Іспаніі кароль Хуан Карлас I вырашыў прызначыць афіцыйную зарплату сваёй жонцы Сафіі. Дагэтуль каралеўская асоба атрымлівала грошы выключна на прадстаўніцкія выдаткі - каля 68 тысяч еўра за год. Зарплата ж складзе больш як 63 тысячы еўра штогод. Такім чынам, агульны гадавы прыбытак каралевы Іспаніі складзе 131 тысячу еўра. Як паведамляецца, самы вялікі артыкул выдаткаў на ўтрыманне каралеўскай сям'і Іспаніі прыпадае на абслуговы персанал - у каралеўскім палацы працуюць больш як паўтысячы чалавек. Паміж тым, паводле канстытуцыі краіны, манарх не абавязаны адчытвацца ні перад кім аб сваіх даходах і расходах.