Інфіцыраваных COVID-19 у свеце больш як 90 тысяч

3 марта 2020
У Кітаі паправіліся ўжо больш як 47 тысяч, памерлі амаль 3 тысячы. У Паўднёвай Карэі хварэюць больш за 4 з паловай тысячы. У Італіі - больш як 2, у Іране - паўтары. Першы выпадак каранавіруса зафіксаваны ў Марока. У большасці заражаных COVID-19, гавораць эксперты, хвароба працякае ў адносна лёгкай форме.