Забарону пакідаць дамы праз каранавірус раскрытыкавалі
18 марта 2020
Закрыццё меж - гэта палітычны жэст роспачы. Пра гэта заявіў старшыня Сусветнай медыцынскай асацыяцыі. Франк Мантгомеры гаворыць, што забарона пакідаць свае дамы з мэтай не дапусціць далейшага распаўсюджвання пандэміі не дапамагае спыніць каранавірус. Ён назваў такую меру акцыянізмам, паколькі ўлады, паводле яго слоў, спадзяюцца, што з дапамогай прымусовых мер яны дамогуцца большага, чым дзякуючы розуму.













